Ад моцнага ветра і дажджу на Брэстчыне пацярпелі 12 населеных пунктаў
Па словах выратавальнікаў, у сямі населеных пунктах Іванаўскага раёна на сямі сельскагаспадарчых аб'ектах і шасці жылых дамах вецер часткова сарваў шыфер з даху. У трох населеных пунктах Драгічынскага раёна пашкоджаныя дахі на чатырох будынках сельскагаспадарчага прызначэння, у Жабінкаўскім раёне — на адным сельскагаспадарчым аб'екце.
У Брэсце, інфармуе БелаПАН, з-за моцнага дажджу адбылося падтапленне ў мікрараёнах Новыя Задворцы, Гершоны, садовым таварыстве "Заазёрнае". Падтопленыя 44 падвалы і 43 падворкі прыватных жылых дамоў, а таксама 360 дачных участкаў. Эвакуяваць людзей з пацярпелых мікрараёнаў Брэста не давялося.