Адам Глобус можа патраціць на вопратку і касметыку 10 тысяч еўра ў месяц
…а Мікалай Чаргінец укладаецца ў 50 долараў. Еўрарадыё вырашыла даведацца, колькі вядомыя беларусы трацяць на касметыку, і якім парфумам ды крэмам аддаюць перав
А таксама ці наведваюць яны салярый і ці лічаць сябе метрасэксуаламі.
Іван Айплатаў, дызайнер: “У чыстым
выглядзе я сябе метрасэксуалам не лічу. Касметыкай карыстаюся, але ў
разумных межах. У мяне ёсць некалькі знаёмых, тыповых метрасэксуалаў, з
якімі мне не параўнацца. У асноўным карыстаюся касметыкай маркі
Clinique, гэта туалетная вада і ўвогуле касметыка гэтай фірмы. Наконт
шмат трачу ці не — гэта ўсё індывідуальна”.
Былому сенатару, генералу і пісьменніку Мікалаю Чаргінцу праца замінае прысвячаць шмат часу знешнасці.
Мікалай Чаргінец, старшыня афіцыйнага Саюза пісьменнікаў: “Я
карыстаюся адэкалонам пасля галення, не памятаю назвы, але імпартны,
добры пах. Я крыху магу ім папырскаць — і усё. Салярый мне не патрэбен, у
мяне ёсць парылка на лецішчы і басейн невялікі. Яшчэ зарадка шторанку. У
сярэднім на месяц выдаю 50-60 долараў, а адэкалон стаіць месяцы
два-тры, я не вельмі люблю рэзкія пахі. Нават калі жанчыны моцна
пахнуць, мне не падабаецца. А ў маіх духоў тонкі пах, і я часта чую
кампліменты ад жанчын пра тое, якія яны смачныя. Сябе метрасэксуалам не
лічу, бо ўсё жыццё прайшло ў працы, няма часу гэтым займацца”.
Адам Глобус часам бывае вельмі шчодры і выдаткоўвае тысячы еўра на касметычныя сродкі.
Адам Глобус, пісьменнік, выдавец: “Не,
касметыкай не карыстаюся. Парфумай я дома карыстаюся, гэта французская
марка Vichy, ну да таго ж карыстаюся ўсім, што звязана з галеннем. У
салярый не хаджу, нам радыяцыі хопіць і без салярыя. Сонца не хапае, але
даводзіцца падарожнічаць. Але я дбаю пра сябе, кожны дзень бегаю і
раблю зарадку, зараз падвярнуў нагу, таму вельмі некамфортна сябе
адчуваю. А цяпер яшчэ кінуў паліць, і таму трэба змагацца яшчэ з лішкамі
вагі, што стала вельмі нечаканай праблемай. Ніколі такога не было, а
пасля пяцідзесяці ўзнікла. Купляю сабе вопратку, касметыку, шампунь магу
доўга выбіраць. Неяк я патраціў на сябе ў месяц дзесяць тысяч еўра —
але гэта максімум”.
Паша Гарадніцкі з гурта РСП любіць, калі касметыку яму дараць:
Паша Гарадніцкі, акцёр “Свабоднага тэатру”, музыка “Разбітае Сэрца Пацана”: “Я
карыстаюся касметыкай, вось учора мне падаравалі тры такія штукі — крэм
супраць зморшчын для тлустай камбінаванай скуры. Прынеслі ў тэатр
каробку, і я сабе ўзяў, праверыць, як яно дзейнічае. Але яшчэ не
спрабаваў. Яшчэ карыстаюся дэзадарантам маркі Axe — дынны водар, таму
з-пад пахаў у мяне цяпер дыняй пахне. Заходжу ў ліфт і прадаўцы дынямі
проста млеюць. Салярый не наведваю, а вось пілінг мне жонка робіць, ну,
прынамсі рабіла да вяселля. Вельмі падабаецца, стаў іншым чалавекам,
скура абнаўляецца. Гэта падарункі, таму пакуль ніколькі грошай на гэта
не выдаткоўваю. У метро ні разу гэтага не рабіў, таму метрасэксуалам
сябе не лічу”.
Ніхто з апытаных пра
беларускую касметыку не абмовіўся. А дарэмна: прынамсі, "Вітэкс" і
"Беліта" прапануюць па некалькі комплексаў поўнага догляду за мужчынскім
тварам, валасамі і целам. І пераконваюць: гэта міф, што мужчынам
касметыка не патрэбная, бо яны менш старэюць. Скура мужчынаў, праўда,
больш тоўстая і таму вытрымлівае большыя нагрузкі. Затое яна больш
успрымальная для запаленчых працэсаў, тлусцейшая і падвяргаецца
штодзённаму стрэсу галення. Пра аблысенне і згадваць не варта. На адну
лысую жанчыну прыпадае дзясяткі лысых мужчын. А між тым касметолагі
кажуць, што аблысенне можна прынамсі затрымаць мэтава падабранай
касметыкай.