Адбылася ўцечка сумесі на базе захоўвання ядахімікатаў (фота)
Здарэнне адбылося напярэдадні ў гарадскім пасёлку Рудзенск.
На базе Пухавіцкага райаграсэрвіса адбылася разгерметызацыя ёмістасці з карбамідна-аміячнай сумессю. На месца выклікалі выратавальнікаў, якія высветлілі, што прычынай здарэння стаў натуральны знос металу, у выніку чаго адбылося перакульванне і разгерметызацыя металічнага рэзервуара. Адтуль выцекла каля 400 кубічных метраў вадкасці, якая не з'яўляецца таксічнай і пажаранебяспечнай.
На пашкоджаны суседні рэзервуар супрацоўнікі МНС наклалі бандаж і правялі адпампоўку карбамідна-аміячнай сумесі ў перасоўныя ёмістасці. Пацярпелых няма.


Фота — mchs.gov.by