Адбыўся ператрус у гомельскага актывіста Партыі "Справядлівы свет"
Супрацоўнікі КДБ 5 лютага правялі ператрус у хаце старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Партыі "Справядлівы свет" Уладзіміра Сякеркі.
Сам Уладзімір Сякерка з раніцы знаходзіцца ў Рэчыцы, таму ператрус праходзіў у яго адсутнасць.
"Сказалі, што прыйшоў участковы штосьці ўдакладніць наконт суседзяў, жонка адчыніла дзверы, і яны ўваліліся", - распавёў парталу UDF.BY Сякерка.
Ператрус праводзіўся ў сувязі з падзеямі 19 снежня на Плошчы. Супрацоўнікі КДБ забралі кампутар палітыка.