Адчыніць мяжу ключом музыкі – кіраўнік МЗС Літвы Пятрас Вайтэкюнас
“Спробай адчыніць мяжу ключом музыкі” назваў рок-фестываль, які праходзіць на літоўска-беларускай мяжы, міністр замежных спраў Літвы Пятрас Вайтэкюнас. Ён прыбыў на фэст "Be2gether" ("Будзем разам") з дзецьмі як прыватная асоба. Міністр адзначыў, што беларусы павінны быць “не проста суседзямі
Еўропы, але еўрапейскімі суседзямі”. “Заўсёды хочацца, каб твае суседзі
былі свабоднымі і вясёлымі, і фестываль – яшчэ адна магчымасць гэта
падкрэсліць”, сказаў Пятрас Вайтэкюнас.
Адзначым, што ў 2005-2006 гадах ён працаваў амбасадарам Літвы ў нашай краіне.
БелаПАН
Адзначым, што ў 2005-2006 гадах ён працаваў амбасадарам Літвы ў нашай краіне.
БелаПАН