Адкрылі cамую буйную за ўсю гісторыю назіранняў супольнасць экзапланет
Самую буйную за ўсю гісторыю назіранняў супольнасць экзапланет за межамі Сонечнай сістэмы адкрылі еўрапейскія навукоўцы, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Гэтыя пяць планет знаходзяцца за 127 светлавых гадоў ад Зямлі ў сузор'і Паўднёвай Гідры. Адкрыццё было зроблена з дапамогай прыбора, спецыяльна прызначанага для высокадакладнага пошуку ў космасе. Навукоўцам таксама ўдалося вылічыць масу арбіты планет. Найлягчэйшая з іх у 13 разоў цяжэйшая за Зямлю, самая большая - у 25.