Адна з акруг у Магілёўскай вобласці засталася без кандыдатаў у дэпутаты
Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. Па яго словах, без кандыдатаў засталася адна з акругаў па выбарах дэпутата сельсавета. Лазавік адзначыў, што праводзіць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты ўжо нельга. Каб запоўніць склад сельсавета, у акрузе давядзецца праводзіць паўторныя выбары.