Аднаго з пацярпелых пінчукоў сёння могуць выпісаць з мінскай лякарні

Тры пацярпелыя ў аварыі на "Пінскдрэве", якія знаходзяцца ў мінскай лякарні, папраўляюцца. Усе трое ляжаць у агульным апёкавым аддзяленні. Аднаго з іх сёння могуць выпісаць, распавёў Еўрарадыё намеснік галоўнага лекара Ігар Шыманскі. Шыманскі: "З тых, хто ў нас застаўся, яны папраўляюцца. Сёння нават адзін будзе выпісаны дадому, мяркую".

Нагадаем, агулам у лякарнях Брэста і Мінска цяпер знаходзяцца шасцёра пінчукоў. Стан пінчукоў, якія ляжаць у Брэсцкай абласной лякарні, медыкі пакуль што называлі стабільна цяжкім.