"Адзіная эканамічная прастора" мусіць запрацаваць у поўным аб'ёме да 2012 года

Адзіная эканамічная прастора Расіі, Беларусі і Казахстана павінна запрацаваць у поўным аб'ёме не пазней за 2012 год. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін у Санкт-Пецярбургу пасля заканчэння пасяджэнняў Савета кіраўнікоў урадаў СНД, Міждзяржсавета ЕўрАзЭС і вышэйшага органа Мытнага саюза. Нагадаем, асноўнымі прынцыпамі функцыянавання Адзінай эканамічнай прасторы дэкларуюцца забеспячэнне свабоды перамяшчэння тавараў, паслуг, капітала і працоўнай сілы праз межы дзяржаў-удзельніц.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі адзначыў, што цяпер важна вырашыць праблемныя пытанні, якія тычацца функцыянавання Мытнага саюза, і найперш ліквідацыі наяўных абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, паведамляе БелаПАН.