Афіцыйны Гродна хоча атрымаць фінансаванне ад Еўрапейскага саюза
14 студзеня бурмістр польскага горада Хорошч і намеснік кіраўніка Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Ірына Сенчанкава падпісалі пагадненне аб партнёрстве двух гарадоў. Адбылося гэта ў палацы Браніцкіх у Беластоку. Як паведамляе Kurier Poranny дамова была падпісана, каб абодва гарады мелі магчымасць атрымаць фінансавыя сродкі ад Еўрапейскага Саюза.
Плануецца, што супрацоўніцтва паміж гарадамі будзе адбывацца ў сферы культурнага абмену, развіцця адукацыі, дзелавога супрацоўніцтва і стварэння міжнародных фірмаў.

Плануецца, што супрацоўніцтва паміж гарадамі будзе адбывацца ў сферы культурнага абмену, развіцця адукацыі, дзелавога супрацоўніцтва і стварэння міжнародных фірмаў.
