Афіцыйны Саюз палякаў хоча стварыць польскія дамы ў кожным раёне Беларусі
Афіцыйны Саюз палякаў на Беларусі ў будучым годзе мае намер стварыць польскія дамы ў кожным раёне краіны, паведамляе Першы тэлеканал. На сённяшні дзень такіх дамоў 16, у Гродне і Ваўкавыску працуюць дзве польскія школы, у шэрагу навучальных устаноў адкрыты факультатывы па вывучэнні мовы і культуры.