Агучаны склад футбольнай зборнай Ізраіля, які згуляе з беларусамі ў Мінску

Галоўны трэнер зборнай Ізраіля Дрор Каштан назваў 21 гульца, якія будуць рыхтавацца да гульні са зборнай Беларусі.

Нагадаем, таварыская гульня адбудзецца 22 жніўня на мінскім стадыёне “Дынама”.

На зборы выкліканыя:

варатары - Дуду Ават (Дэпартыва, Ла Карунья, Іспанія), Нір Давідовіч (Макабі, Ізраіль),

абаронцы - Таль Бен Хаім (Чэлсі, Лондан, Англія), Арык Бенадо, Шымон Гершан, Ёаў Зіў (усе - Бейтар, Ерусалім), Юваль Шпунгін (Макабі, Тэль-Авіў), Дадзі Бен Даян (Макабі, Нетанія), Эяль Мешумар (Макабі, Хайфа),

паўабаронцы - Валід Бадзір (Апаэль, Тэль-Авіў), Галь Альберман, Ідан Таль (абодва - Бейтар, Ерусалім), Ёсі Бенаюн (Ліверпуль, Англія), Ліёр Рафаэлаў (Макабі, Хайфа), Селім Туама (Стандарт, Льеж, Бельгія),

нападаючыя - Тота Тамуз, Барак Іцхакі (абодва - Бейтар, Ерусалім), Омер Галан (Макабі, Петах-Ціква), Піні Балілі (Сіваспор, Турцыя), Раберта Калауці, Яніў Катана (абодва - Макабі, Хайфа).

У спіс не патрапіў паўабаронца “Бейтара” Макаэль Зандберг. А Бен Саар перанёс аперацыю апендыцыту і таксама не прыме ўдзелу ў гульні ў Мінску.

http://www.newsru.co.il