Ахлабысцін напісаў, што ў Беларусі яго палохаюць "фашысты" (фота)
Адзін з ідэолагаў "русского мира", вядомы сваёй падтрымкай дзеянняў Расіі ва Украіне, сёння пачынае турнэ па Беларусі.
13 лістапада пачынаецца канцэртнае турнэ скандальнага расійскага актора Івана Ахлабысціна па Беларусі. Ён наведае Мінск, Гродна, Гомель і Магілёў. Расійскія СМІ пішуць, што ў Беларусі блогеры распачалі кампанію супраць Ахлабысціна, лічаць, што ён будзе "замбаваць публіку сваімі фашысцкімі ідэямі". Нават прапануюць наладзіць адпаведны прыём аднаму з ідэолагаў "русского мира".
На гэта адрэагаваў ужо сам расійскі акцёр, які напісаў у твітары: "Ідыёты фашысты палохаюць мяне. Я люблю Беларусь і памерці на яе святой зямлі, прасякнутай крывёю соцень тысяч герояў 2 Сусветнай — гонар для мяне".
Дарэчы, у гутарцы з Радыё Свабода паэт и мастак Адам Глобус назваў Ахлабысціна "маральным вырадкам".

Фота — mk.ru, Twitter