Ахмадзінеджад прадказаў крах капіталізму, а Францыя і ЗША зладзілі дэмарш

Падчас выступу прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінеджада на 64-й сесіі Генасамблеі ААН дэлегацыі ЗША і Францыі пакінулі залу.
Дэмарш адбыўся пасля заявы іранскага лідэра аб тым, што эпоха "ашалелага сусветнага капіталізму блізкая да завяршэння".

Па прагнозе Ахмадзінеджада, капіталізм "спасцігне тая жа доля, што і марксізм".

Як адзначае Associated Press, у сваім выступе Ахмадзінеджад не стаў закранаць іранскую ядзерную праграму. Прэзідэнт заявіў, што іранскія ўлады заўсёды гатовыя "працягнуць руку сяброўства сумленным і адкрытым партнёрам". Таксама Махмуд Ахмадзінеджад адзначыў, што Іран з'яўляецца абаронцам усіх "бяздольных" краін.