Ахоўнікі клуба напярэдадні вяселля пабілі жаніха, а яго сябру зламалі нос

Як паведамляе газета "Вечерний Гродно", ахоўнікі не прапускалі аднаго з сяброў, палічыўшы, што ён хацеў прайсці без чаргі. Жаніх пайшоў пагаварыць з ахоўнікамі, але безвынікова. Масавая бойка пачалася пасля таго, як яго брат пачаў здымаць спрэчку на мабільны тэлефон. Арганізатар хлапечніка прасіў ахоўнікаў яго не біць, паколькі праз тыдзень у яго вяселле, але гэтыя словы спачування не выклікалі. Пацярпелыя кажуць, што канфлікт працягваўся нават калі прыехала міліцыя.



У выніку жаніх пайшоў на сваё вяселле з сіняком пад вокам, а яго брат патрапіў у лякарню, яшчэ адзін з сяброў атрымаў закрыты пералом носа.



Праваахоўнікі праводзяць праверку па факце бойкі, якая адбылася ў ноч з 3 на 4 жніўня. Тым часам жаніх і іншыя хлопцы напісалі не толькі заяву ў міліцыю, але і паскардзіліся ва ўпраўленне гандлю Гродзенскага аблвыканкама. Яны збіраюцца падаць у суд на начны клуб.