Ахоўнікі Лукашэнкі далажылі ў Мінск пра кантакт з украінскай прэсай

У Крыме праходзяць міжнародныя спаборніцтвы целаахоўнікаў з Украіны, Расіі, Арменіі, Балгарыі, Грузіі, Індыі, Казахстана і Малдовы. Беларусь прадстаўляе каманда Службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі, якая летась на турніры заняла другое месца.

Як паведамляе сайт “Репортер”, ахоўнікі кіраўніка Беларусі не толькі адмовіліся ад інтэрв’ю, але і адразу ж далажылі ў Мінск пра кантакт з украінскай прэсай.

Вынікі міжнародных спаборніцтваў будуць падведзеныя 21 верасня ў Ялце.

http://novy.tv

Фота — www.nr2.ru