Ахоўнікі сталічнага гатэля здавалі памяшканні для заняткаў прастытуцыяй
Заводскім РУУC Мінска 26 верасня распачата крымінальная справа па факце ўтрымання прытона, зводніцтва і сутэнёрства. У справе фігуруюць два ахоўнікі аднаго са сталічных гатэляў. Паводле інфармацыі міліцыянтаў, на працягу 2007 года ахоўнікі прадастаўлялі памяшканні чатыром жыхаркам сталіцы для заняткаў прастытуцыяй.
Старэйшай з іх – 39 гадоў, малодшай – 22 гады. Падазроныя пасля правядзення следчых дзеянняў адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы.
БелаПАН
Старэйшай з іх – 39 гадоў, малодшай – 22 гады. Падазроныя пасля правядзення следчых дзеянняў адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы.
БелаПАН