Акцыі “Аліварыі” распрадаюць на мінскіх вуліцах за 260 бутэлек піва (фота)

На асвятляльных слупах у Мінску з’явіліся аб’явы пра продаж акцый “Аліварыі”.  “Кошт ― 600 тысяч рублёў за адну акцыю (а гэта каля 260 бутэлек піва ― Еўрарадыё). Пры гэтым рыначная цана – 521 тысяча рублёў. У гэтым годзе кожная з каштоўных папер прыносіла 8 тысяч у год. Аднак у будучым дывідэнды могуць скокнуць уверх. Прыбытак ад адной акцыі можа скласці да 10 долараў у год”, ― распавёў нам прадавец.

Як высветлілася, акцыянер вырашыў пазбавіцца ад каштоўных папер, каб заплаціць унёсак за кватэру. Уладальнік прадае 20 акцый. Дарэчы, устаўны фонд “Аліварыі” складае каля 122,5 тысяч звычайных акцый.



Фота: http://leibonik.livejournal.com/36791.html