Акцыя “Аўтаэгаіст” у Брэсце нечакана закончылася ўсплёскам аўтаэгаізму
Брэсцкая дарожная аўтаінспекцыя завяршыла акцыю “Аўтаэгаіст”. За месяц былі папярэджаныя 38 уладальнікаў аўтамабіляў, 1263 кіроўцы былі аштрафаваныя на суму ад 3500 рублёў да 35 000 рублёў. На штрафстаянку ДАІ трапілі 68 легкавікоў. Нагадаем, што за другую дэкаду месячніка культуры паркоўкі служба ДАІ адзначыла значнае змяншэнне колькасці парушальнікаў. Аднак апошнія дзесяць дзён сапсавалі ўсю статыстыку. Аштрафавалі амаль столькі ж, як за папярэднія 20 дзён. А на штрафстаянку адбуксіравалі амаль у тры разы больш аўтамабіляў.
Супрацоўніца аддзела агітацыі і прапаганды абласной Дзяржаўтаінспекцыі лейтэнант Наталля Касьянік патлумачыла Еўрарадыё, што ў цэнтры Брэста, дзе ў асноўным разгортвалася акцыя “Аўтаэгаіст”, няма паркінгаў і не хапае пляцовак для паркоўкі. Пры масавым выездзе легкавікоў гэта правакуе на няправільную паркоўку.