Аклады працаўнікоў бюджэтнай сферы на сяле застануцца падвышанымі на 20%

У Беларусі будзе захаваная норма аб падвышэнні на 20% тарыфных ставак кіраўнікам і адмыслоўцам арганізацый аховы здароўя, адукацыі, культуры, фізічнай культуры і спорту і сацыяльнага абслугоўвання, якія фінансуюцца з бюджэту, карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі і размешчаныя ў сельскай мясцовасці. Пакуль што такое падвышэнне акладаў згаданым катэгорыям працаўнікоў замацавана законам "Аб прыярытэтным сацыяльна-культурным і эканамічным развіцці сяла і аграпрамысловага комплексу" ад 29 траўня 1991 года. Неўзабаве гэты закон плануецца скасаваць.

Але гарантыя па аплаце работы працаўнікам бюджэтнай сферы на сяле будзе захаваная указам №254. Ён набывае моц 1 ліпеня 2007 года.

АФН