Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Сяргей Казакоў дастаўлены на Акрэсціна

Сяргей Казакоў змог паведаміць сябрам толькі тое, што затрыманы і дастаўлены на Акрэсціна. На мінулым тыдні ў Фрунзенскім РУУС з актывістам правялі так званую гутарку па падзеях 19 снежня. Па словах супрацоўнікаў праваахоўных органаў, у той вечар нумар яго мабільнага тэлефона быў зафіксаваны ў цэнтры сталіцы ў раёне Плошчы Незалежнасці, паведамляе "Вясна".

Ніякіх сведчанняў супраць сябе Казакоў падчас гутаркі не даваў, аднак сёння быў затрыманы пры нявысветленых акалічнасцях.