Актывіст Саюза палякаў Ігар Банцар абвясціў галадоўку ў сувязі з арыштам
Прэс-сакратар неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі Ігар Банцар асуджаны на пяць сутак арышту. Як адзначае БелаПАН, ён абвясціў галадоўку на знак нязгоды з рашэннем суда. 15 лютага суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў Банцара вінаватым у арганізацыі несанкцыяванага мітынгу ў Гродне 10 лютага. Акцыя ладзілася ў падтрымку івянецкай арганізацыі СПБ, якую ўзначальвае Тэрэса Собаль.