Актывіст з Мастоў дамагаецца беларусізацыі афіцыйных сайтаў выканкамаў

Сябра Рады руху "За Свабоду" Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ з упраўлення ідэалагічнай працы Гродзенскага аблвыканкама на сваю просьбу даць распараджэнне аб пачатку працы беларускамоўнай версіі афіцыйнага сайта Мастоўскага райвыканкама.  Паводле Зарэмбюка, мастоўскія ўлады ўжо доўгі час адмаўляюцца беларусізаваць свой сайт. Таму ён і звярнуўся да старшыні  Гродзенскага абласнога выканкаму Ўладзіміра Саўчанкі.

У лісце, дасланым актывісту, гаворыцца, што гарадскім і раённым выканкамам Гродзенскай вобласці рэкамендавана разгледзець магчымасць распрацоўкі беларускамоўных версій іх афіцыйных сайтаў.