Актывіст змагаецца праз суд з гомельскімі ўладамі з-за забароненага мітынга

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў правемерным адмову гарвыканкаму ў правядзенні мітынга супраць адмены ільготаў. Учора ён адхіліў пазоў мясцовага актывіста Пятра Кузняцова. Заяўка на арганізацыю масавага мерапрыемства была пададзеная яшчэ 4 траўня. Праз 10 дзён гарадскія ўлады праінфармавалі Кузняцова аб адмове санкцыянаваць мітынг, спасылаючыся на парушэнне актывістам закона аб масавых мерапрыемствах.

Некалькі месяцаў раённы суд не хацеў разглядаць пазоў актывіста, пакуль яго не абавязаў гэта зрабіць абласны суд.

Пётр Кузняцоў кажа, што будзе абскарджваць рашэнне суда Цэнтральнага раёна Гомеля ў абласным, а, калі спатрэбіцца, і ў Вярхоўным судзе і Камітэце ААН па правах чалавека.

БелаПАН