Актывіста АГП Сяргея Сачыўка затрымалі за ілжывыя сведчанні

Раніцай 19 студзеня моладзевы актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Сачыўка быў дастаўлены ў ГУУС Мінгарвыканкама. Яго вінавацяць у дачы ілжывых сведчанняў, гаворыцца на сайце партыі. Нагадаем, Сяргей Сачыўк быў затрыманы 19 снежня 2010 года падчас шматтысячнай акцыі пратэсту ў Мінску супраць фальсіфікацыі выбараў. Затым ён быў асуджаны на 10 сутак і змешчаны ў жодзінскую турму, дзе і праходзілі яго допыты.