Актывіста аргкамітэта па стварэнні БХД будуць судзіць за помнік Леніну
Судовае пасяджэнне над абвінавачаным у хуліганстве актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Юрыем Казаком прызначана на 29 снежня. Яно пройдзе ў гарадскім судзе Навагрудка. БелаПАН нагадвае, што Казак з'яўляецца абвінавачаным ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Гэтым артыкулам устаноўлена пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або арышту на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.
У ноч на 7 лістапада ў горадзе быў абліты зялёнай фарбай помнік Леніну. Паводле падазрэння ва ўчыненні гэтай акцыі той жа ноччу былі затрыманы непадалёк ад помніка члены БХД Дар'я Бахур і Юрый Казак. Падставай для затрымання паслужыла выяўленне ў іх зялёнай фарбы і пальчатак.