Актывістаў з Гомеля і Рагачова запрашаюць на гутарку мінскія міліцыянеры
Актывістам апазіцыі з Гомеля і Рагачова 19 студзеня тэлефанавалі невядомыя, якія адрэкамендаваліся супрацоўнікамі раённых упраўленняў унутраных спраў Мінска і запрашалі на гутарку з нагоды падзей, што адбыліся ў Мінску 19 снежня. "Пазваніў невядомы, які назваўся супрацоўнікам Ленінскага РУУС Мінска, але прозвішча сваё не сказаў, — паведаміў БелаПАН актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Яўген Якавенка. — Ён цікавіўся, дзе я прапісаны і пражываю, запрашаў на гутарку ва ўпраўленне міліцыі". Якавенка, паводле яго слоў, запатрабаваў у міліцыянера позву, аформленую ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Яшчэ адзін невядомы, які назваўся супрацоўнікам крымінальнага вышуку з Мінска, тэлефанаваў рагачоўскаму актывісту аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Дзянісу Дашкевічу. Ён заявіў маладому чалавеку, што яму трэба з'явіцца на допыт па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. "Міліцыянер запытаў, чаму мой тэлефон быў на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19 снежня. Я адмовіўся адказваць на яго пытанні, бо мяне ўжо дапытвалі ў КДБ па гэтай справе. Я прапанаваў даслаць мне позву. Яшчэ ён цікавіўся, дзе я прапісаны і дзе пражываю", — сказаў Дашкевіч.
Раней у Якавенкі і Дашкевіча супрацоўнікі КДБ правялі вобыскі, а затым дапыталі іх.