Актывісту Кірылу Семенчуку далі 6 сутак арышту

У Гродне затрыманаму актывісту выбарчага штабу Уладзіміра Някляева Кірылу Семенчуку далі 6 сутак арышту. Пра гэта паведамілі слухачы Еўрарадыё, знаёмыя Семенчука.

Семянчук збіраўся ехаць начным цягніком у Мінск. Відавочцы цвердзяць, што яго затрымалі невядомыя на чыгуначным вакзале. У РАУС Гродна адмовіліся даваць інфармацыю аб затрыманым.