Алесь Пушкін: Мытніца неадэкватна адрэагавала на маю беларускую мову
Сёння ўначы на памежжы быў зняты з цягніка на агляд мастак Алесь Пушкін. Па яго словах, прычынай насцярожанасці памежнікаў стала беларуская мова
Алесь Пушкін: “Гаманіў на беларускай мове, зайшла ў купэ мытніца, старэйшы інспектар Людміла Ўласава, ну і насцярожыла яе гэта беларуская мова, папрасіла пашпарт, адразу адрэагавала на беларускую мову неяк неадэкватна”.
Як кажа мастак, на працягу двух з паловай гадзін памежнікі чыталі 6 беларускамоўных кніг, што ён вёз з сабой.
Алесь Пушкін: “Дзве з паловай гадзіны трымалі мяне і ўсё гэта чыталі, чыталі, чыталі. І з гэтых шасці кніжак выбралі толькі кніжку Андрэя Дынько і "Беларускія ведамасьці". І як яны сказалі ўзялі на вывучэнне да 14 траўня”.
Пасля складання пратаколу і канфіскацыі кніг мастака адпусцілі, і ён змог вярнуцца ў Мінск на тым самым цягніку.
Фота - belmy.info