Альфер: Выбарчая камісія № 104 некалькі разоў груба парушыла заканадаўства
Юрыст Сяргей Альфер лічыць, што 104-я выбарчая камісія груба парушыла заканадаўства, калі не дазволіла сябру камісіі падпісаць усе бюлетэні. Нагадаем, сябру Партыі БНФ Ірыне Семянюк-Смяян, якая з'яўляецца сябрам сталічнай участковай камісіі №104, у панядзелак паабяцалі даць падпісаць усё 2300 выбарчых бюлетэняў. Прычым, адбылося гэта ў прысутнасці назіральнікаў АБСЕ. Але раніцай першага дня датэрміновага галасавання назіральніцы дазволілі падпісаць толькі 100.
Альфер: "У выбарчым кодэксе напісана, што бюлетэнь падпісваецца не менш чым двумя членамі камісій. Закон не ўсталёўвае права камісіі вырашаць, хто канкрэтна будзе падпісваць гэтыя бюлетэні, а хто не. Калі хоча член камісіі падпісаць гэты бюлетэнь, то ён павінен гэта зрабіць. Адмовіць яму немагчыма".
Згодна з пастановай якую прыняла сама камісія, падпісваць 100 бюлетэняў штодзень будуць два сябры камісіі. Па словах Альфера, гэтая пастанова юрыдычна нікчэмная, бо не адпавядае Выбарчаму кодэксу.
Парушэннем заканадаўства юрыст назваў і тое, што Ірыну Семянюк-Смяян некалькі разоў не запрашалі на паседжанні камісіі.
Альфер: "У законе напісана, што сябры выбарчай камісіі запрашаюцца на паседжанне камісіі, прычым яны павінны запрашацца такім чынам, каб яны загадзя ведалі аб паседжанні гэтай камісіі. Гэта абавязак старшыні камісіі запрасіць усіх сябраў выбарчай камісіі на яе паседжанне. Калі гэта не было зроблена, то старшыня груба парушаў выбарчае заканадаўства".