Алімпійскаму чэмпіёну Андрэю Арамнаву пагражае крымінальная адказнасць
Па матэрыялах правапарушэння, здзейсненага алімпійскім чэмпіёнам Андрэем Арамнавым працягваецца праверка. Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ Максім Падбярозкін.
Нагадаем, спартсмен двойчы на працягу двух з паловай месяцаў затрымліваўся супрацоўнікамі ДАІ ў Барысаве за кіраванне аўтамабіля ў нецвярозым стане, апошні раз — у канцы лютага.
"Пасля заканчэння праверкі, калі будзе дадзена ацэнка ўсім абставінам правапарушэння, вызначана ступень яго віны, ён будзе прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам", - сказаў Падбярозкін. Ён падкрэсліў, што "пазіцыя закона аднолькава жорсткая для кожнага".
Тым часам "Комсомольская правда в Беларуси" нагадвае, што за другое парушэнне на працягу года кіроўцу даюць штраф ад 1,5 да 35 млн рублёў, альбо арышт ад 1 да 6 месяцаў ці папраўчыя працы.