А.Лябедзька: Я не ведаю, якія словы падбярэ Еўропа, якую "кінуў" Лукашэнка
"Лукашэнка кінуў Еўропу", - такую заяву зрабіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску Анатоль Лябедзька. Ён назваў выбары "паразай еўрапейскай дыпламатыі", якая ўжо планавала і разгортванне бізнэсу ў Беларусі, і нават магчымасць дэмакратызацыі ў краіне.
Анатоль Лябедзька: "У самай дрэннай сітуацыі аказалася якраз Еўропа. Я не ведаю, якія ім словы падабраць, якія характарыстыкі агучыць, таму што Лукашэнка іх проста кінуў. І што ім зараз зафіксаваць? Якую сітуацыю? Што змянілася?".
Лябедзька дапускае, што кіраўнік Беларусі "ў апошнія некалькі дзён мог атрымаць з Масквы нейкія "прапановы, ад якіх ён не мог адмовіцца", і гэта паўплывала на "элегантную перамогу".
Паводле словаў Лябедзькі, АДС не прайграла і не выйграла, а існая сітуацыя толькі спрыяе кансалідацыі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.