Аляксандр Кульчый згуляе з Англіяй свой апошні матч за зборную Беларусі

Паўабаронца футбольнай зборнай Беларусі Аляксандр Кульчый пасля адборачнага матчу чэмпіянату свету-2010 з Англіяй завершыць кар'еру ў нацыянальнай камандзе. Пра гэта паведамляе сайт "Спорт Беларусь". Будучая сустрэча стане 81-й для 35-гадовага футбаліста, што дазволіць яму пабіць рэкорд абаронцы Сяргея Гурэнкі.