Аляксандр Лукашэнка сёння паўдзельнічае ў вайсковых вучэннях "Восень-2008"
У комплексным аператыўным вучэнні "Восень-2008" прыме сёння ўдзел Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Нагадаем, ужо некалькі дзён у нашай краіне працягваюцца вайсковыя вучэнні, падчас якіх адпрацоўваюцца мерапрыемствы па адбіццю ўдараў паветранага праціўніка і прыкрыццю групіроўкі Сухапутных войскаў. У іх удзельнічае і баявая авіяцыя Ўзброеных сілаў Расіі.
Учора на палігоне пад Баранавічамі прайшлі батальённыя вучэнні, падчас якіх беларускія вайскоўцы вучыліся весці баявую абарончую аперацыю.
Учора на палігоне пад Баранавічамі прайшлі батальённыя вучэнні, падчас якіх беларускія вайскоўцы вучыліся весці баявую абарончую аперацыю.