Аляксандр Мілінкевіч: “Дэмакратыя ў Грузіі – гэта ўжо неадваротны працэс”

“Еўрарадыё” прапанавала пракаментаваць апошнія падзеі ў Грузіі лідэру аргкамітэту па стварэнні руху “За Свабоду” Аляксандру Мілінкевічу. Вось якое меркаванне выказаў палітык:

“Безумоўна, лепш за ўсё, калі людзі шляхам дыялогу знаходзяць паразуменне ў палітычнай барацьбе. Не сумняваюся, што гэта было б значна лепш, калі б не закрываліся сродкі масавай інфармацыі.

Але тут ёсць і вонкавы чыннік. Многія рэчы, якія адбываюцца, яны адбываюцца з дапамогай вонкавай падтрымкі. Не простая сітуацыя…

Я лічу, што для нас, для Беларусі, для лёсу дэмакратыі ў нашай краіне вельмі важны лёс дэмакратыі там, у Грузіі і ва Украіне. Я проста думаю, што дэмакратыя ў Грузіі – гэта ўжо незваротны працэс.

І тое, што адбываецца, усё роўна выйдзе па дэмакратычным шляху. І грузіны знойдуць паразуменне. Я ў гэтым ўпэўнены”.