Аляксандр Радзькоў: Траціна сенатараў і кожны другі дэпутат - нашыя людзі

У Мінску сёння праходзіць першы з'езд рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". На ім мусіць быць прынятая праграма аб'яднання, праца над якой працягвалася амаль год.
Адзначым, што "Белая Русь" была створаная ў лістападзе 2007 года. Цяпер грамадскае аб'яднанне, якое часам называюць базай для стварэння "партыі ўлады", налічвае ў сваіх шэрагах больш за 80 тысяч чалавек.

У інтэрв'ю БЕЛТА старшыня аб'яднання, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў адзначыў, што "Белая Русь" мае трывалыя пазіцыі ў Нацыянальным сходзе новага склікання. "Звыш траціны сенатараў Савета Рэспублікі і амаль кожны другі дэпутат Палаты прадстаўнікоў - члены "Белай Русі", - адзначыў ён.