Амбасадар Расіі: Расія пры любых умовах будзе пастаўляць газ у Беларусь
Пастаўкі расійскага газу ў Беларусь будуць ажыццяўляцца без перапынку, нават калі бакі не ўзгодняць кошт на газ да пачатку года. Пра гэта заявіў амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Па словах амбасадара, расійскі бок не пастаўляць газ не можа, бо кантракт падпісаны, пастаўкі вызначаныя да 2011 года.
Аляксандр Сурыкаў выказаў сумнеў, што кошт газу для Беларусі будзе 240 долараў за 1 тысячу кубаметраў. Разам з тым ён ухіліўся ад здагадак наконт будучага кошту на газ.
Інтэрфакс
Аляксандр Сурыкаў выказаў сумнеў, што кошт газу для Беларусі будзе 240 долараў за 1 тысячу кубаметраў. Разам з тым ён ухіліўся ад здагадак наконт будучага кошту на газ.
Інтэрфакс