Анатоль Шумчанка: Сваю невінаватасць я даказаў сваёй знешнасцю
Лідэра Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоля Шумчанку прызналі невінаватым у крадзяжы бутэлькі воцату. Адпаведнае рашэнне прыняў 17 снежня суд Маскоўскага раёна Мінску. Анатоль Шумчанка: "Сваю невінаватасць я даказаў сваёй знешнасцю. Усё было вельмі проста, я апынуўся знешне не падобным да таго чалавека, які здзейсніў гэтае правапарушэнне. Выродлівасць сітуацыі яшчэ і ў тым, што гэты чалавек апынуўся наркаманам, якога міліцыя адпусціла, паверыўшы яго слову. Хаця ў Маскоўскага РУУС цэлая фотагалерэя на мяне ёсць: відэа, фота, пальчыкі. Дактыласкапію мне праводзілі на пачатку года, калі мяне на 15 сутак бралі".
Нагадаем, што 5 снежня Шумчанка атрымаў з суда позву. Яму загадвалі з'явіцца 17 снежня на разгляд адміністрацыйнвай справы за дробны крадзеж. Нібыта, 17 лістапада Анатоль Шумчанка вынес з сталічнага ўніверсама "Брэст" у рукаве бутэльку воцату коштам 1 тыс. 620 рублёў. Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт.
БелаПАН адзначае, што ні супрацоўнікі ўніверсама "Брэст", ні міліцыянты не апазналі ў Шумчанку затрыманага.