Андрэй Краўчанка выйшаў на 2-е месца сярод сяміборцаў на чэмпіянаце свету
У Іспаніі працягваецца 12-ы чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях. Сярод сяміборцаў выступаў беларус Андрэй Краўчанка. У пятым відзе спаборніцтваў - бегу на 60 метраў з бар'ерамі наш
суайчыннік паказаў чацвёрты вынік - 8,11 секунды і атрымаў 954 ачкі.
Пасля пяці відаў спаборніцтваў Краўчанка выйшаў на 2-е месца, ён
саступае лідэру амерыканцу Браяну Клею трохі больш за 300 ачкоў.
Сяміборцам засталося правесці два віда сваёй праграмы - скачкі з шастом і бег на 1000 метраў.
БЕЛТА
Сяміборцам засталося правесці два віда сваёй праграмы - скачкі з шастом і бег на 1000 метраў.
БЕЛТА