Апазіцыя 2 сакавіка канчаткова абярэ кандыдатаў на ўдзел у выбарах
Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы на пашыраным пасяджэнні Палітсавета 2 сакавіка плануюць канчаткова зацвердзіць адзіны спіс кандыдатаў на ўдзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Пра гэта паведаміў сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька. Паводле яго слоў, да гэтага тэрміну плануецца ўзгадніць сваіх кандыдатаў не менш чым па 90—95% акругах.
Нагадаем, 10 лютага Палітсавет АДС прагаласаваў за папярэдні спіс кандыдатаў на ўдзел у выбарах. У яго ўключаны 59 прэтэндэнтаў. Як адзначыў Лябедзька, акрамя гэтых кандыдатаў яшчэ прыблізна 25 узгоднены на ўзроўні рэгіянальных кааліцый.
Па астатніх акругах да сакавіка пройдуць сходы грамадскасці, якія таксама паспрабуюць вызначыцца з адзіным кандыдатам.
БелаПАН