Апазіцыйныя лідэры не думаюць, што гучныя адстаўкі звязаны з выбухам
Лідэры беларускіх апазіцыйных партый каментуюць сённяшнія адстаўкі дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана і кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Генадзя Нявыгласа.
Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін лічыць, што было б памылкай звязваць адстаўкі з выбухам у Мінску 4 ліпеня. На яго думку, гэта "наступства больш глыбінных працэсаў у калідорах улады". Сяргей Калякін кажа, што не варта чакаць нейкага павароту "ў палітыцы Беларусі ў бок лібералізацыі, дэмакратызацыі".
Адзін з кіраўнікоў Партыі БНФ Вінцук Вячорка таксама не звязвае адстаўкі з выбухам у Мінску. На яго думку, яны пацвярджаюць існаванне вакол кіраўніка дзяржавы "кланаў, групаў уплыву, і паміж імі ідзе грызня".
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька не верыць, што Шэйман і Нявыглас застануцца без пасадаў і што іх астаўка канчатковая, бо яны валодаюць вялізным аб'ёмам інфармацыі. Ён лічыць, што яны будуць перасунутыя па "гарызанталі" ўлады "без істотных стратаў". Лябедзька не выключае, што адстаўкі - гэта "спроба падалей адвесці падазрэнні ад таго, што за тэрактам... стаіць нехта... з эшалонаў улады".
У тым, што сыход з пасадаў Шэймана і Нявыгласа з'яўляецца вынікам унутранай барацьбы ў калідорах улады, перакананы і выконваючы абавязкі старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч. Ён мяркуе, што гэта можа быць "стратэгічны ход, накіраваны на будучае выжыванне некаторых палітычных асобаў".
БелаПАН