Апазіцыйныя палітыкі заклікалі людзей на сённяшнюю акцыю салідарнасці

Прадстаўнікі апазіцыі запрасілі грамадзян на акцыю салідарнасці 21 снежня (а 18-й гадзіне). Такая акцыя плануецца каля спецпрыёмніка на Акрэсціна ў Мінску. Такім чынам, палітыкі збіраюцца выказаць салідарнасць з затрыманымі кандыдатамі ў прэзідэнты і асуджанымі удзельнікамі акцыі 19 снежня. Нагадаем, сёння ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый. На ёй прысутнічалі Віктар Івашкевіч, Аляксандр Мілінкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Леў Марголін, Рыгор Кастусёў, Аляксей Янукевіч

Пра гэта заявілі прадстаўнікі дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый 21 снежня падчас прэс-канферэнцыі. Па словах Аляксандра Мілінкевіча, дэмакратыя не мажлівая без салідарнасці.

Мілінкевіч: “Мы павінны праявіць салідарнасць з людзьмі. Гэта не толькі палітычная справа, гэта грамадская справа. Калі не заўважыш парушэння правоў чалавека, то і ў цябе не будзе свабоднага лёсу. Вельмі важная ўнутраная салідарнасць. Я заклікаў ўсіх, каму не ўсё роўна, прыйсці сёння пад Акрэсціна і выказаць салідарнасць тым, хто там знаходзіцца”.

Палітык дадаў, што ўчора салідарнасць выказаў старшыня Еўрапарламнта Ежы Бузэк. Цяпер Аляксандр Мілінкевіч рыхтуе ліст да кіраўнікоў Еўрасаюза.