Апублікаваны абноўлены "чорны спіс" беларускіх чыноўнікаў

У спісе, сярод іншага, Аляксандр Лукашэнка, два яго старэйшыя сыны, старшыня Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра і тры яго намеснікі, старшыні КДБ і МУС і іх намеснікі, 8 сябраў Цэнтральнай выбарчай камісіі, старшыні ўсіх шасці рэгіянальных выбарчых камісій, генеральны пракурор і пяць яго намеснікаў, а таксама ўсе старшыні абласных і раённых пракуратур, супрацоўнікі АМАПа, намеснікі і былыя старшыні КДБ, старшыні ўсіх абласных упрауленняў КДБ,12 праўладных журналістаў, рэктар БДУ, каля 30 суддзяў.

Адзначым, што не змогуць паехаць у ЕС кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, ужо экс-кіраўнік БТ Аляксандр Зімоўскі і галоўны рэдактар газеты "Советская Белоруссия" Павел Якубовіч. 





Фота — gagen-bot.ru