"Аранжавая кааліцыя" ва Ўкраіне больш не існуе, магчымыя новыя выбары

"Аранжавая кааліцыя" ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны афіцыйна спыніла сваё існаванне. Пра гэта сёння завіў спікер украінскага парламента Арсень Яцанюк. Пра гэта паведамляе УНІАН. Нагадаем, у кааліцыю ўваходзілі фракцыі "Блок Юліі Цімашэнкі" і прапрэзідэнцкая "Наша Ўкраіна - Народная самаабарона".

Вярхоўная Рада зноў апынулася перад пагрозай роспуску прэзідэнтам Віктарам Юшчанкам.