Арганізатара мітынгу прадпрымальнікаў Алеся Макаева затрымалі ў другі раз

Заяўнік акцыі пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў паўторна затрыманы і дастаўлена ў РАУС Маскоўскага раёна Мінска. Пра гэта ён сам паведаміў Еўрарадыё з аддзялення міліцыі.

Аляксандр Макаеў: “Спачатку нас даставілі ў пракуратуру Мінскай вобласці. Там уручылі пракурорскае папярэджанне аб удзеле ў несанкцыяенаваных мерапрыемствах.

Гэта Віктару Крывалю, мне, а потым Аляксандру Цацуру. Пакуль мы чакалі Цацуру, за мной вярнуліся і прывезлі ў Маскоўскі РАУС”.