Архіў аддасць касцёл святога Язэпа вернікам узамен за будынак ад горада
Архівісты гатовыя аддаць вернікам мінскі касцёл святога Язэпа, дзе зараз месцяцца Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Ўладзімір Адамушка. Узамен архівісты хочуць толькі атрымаць ад уладаў сталіцы будынак плошчай шэсць тысяч квадратных метраў, прыстасаваны пад архівы. Па словах У.Адамушкі, у перспектыве плануецца пабудаваць новы будынак для архіваў, размешчаных у храме. Аднак для гэтага неабходныя вялікія сродкі, якіх цяпер дэпартамент не мае.
На бюджэтныя асігнаванні зараз вядзецца рэканструкцыя будынка Нацыянальнага гістарычнага архіву ў Гродне, для чаго патрэбна каля 8 млрд рублёў і тры гады працы. Вядзецца таксама рэканструкцыя будынкаў архіваў у Маладзечне, Барысаве (Мінская вобласць) і Брэсце.
Нагадаем, што з 19 сакавіка 2005 года прыхаджане сталічнай рымска-каталіцкай абшчыны святога Язэпа ладзяць каля будынка касцёла штодзённыя вячэрнія набажэнствы за вяртанне вернікам будынкаў мінскага кляштара бернардынаў з касцёлам — помніка архітэктуры барока XVII стагоддзі.
БелаПАН