Артыст Уладзімір Гасцюхін пасварыўся з сястрой і дачкой за вайну ва Украіне
Уладзімір Гасцюхін у фільме "Дальнабойшчыкі"
Народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін пасварыўся з сястрой і пазашлюбнай дачкой за вайну ва Украіне, піша "Московский комсомолец". Сваякі актора не падтрымалі палітыку Масквы.
Гасцюхін у тэлеэфіры назваў сваю сястру, якая жыве ў Харкаве, "не зусім здаровай": "Уся гэтая ўкраінская прапаганда задурыла ёй галаву".
Актор распавёў, што даслаў сястры ліст, а ў адказе "пайшла антыруская гаворка... У мяне была істэрыка".
З той жа самай прычыны ён пасварыўся з пазашлюбнай дачкой Аляксандрай. Яна цяпер жыве ў ЗША з мужам афраамерыканцам. "Дачка адышла ад Расіі. Яна прыняла амерыканскі бок", — канстатаваў ён.
Уладзімір Гасцюхін вядомы не толькі як кінаактор (напрыклад, серыял "Дальнабойшчыкі"), але і як зацяты "рускамірац". У 1995 годзе ён агучваў агітфільм "Дзеці хлусні", які Азаронак-старэйшы зняў для ачарнення нацыянальнай сімволікі.