Асуджаная група мытнікаў, якая перапраўляла праз мяжу кантрабанду

Беларускі вайсковы суд вынес прысуд па так званай справе "Казловічы". Нагадаем, чатыры гады таму была затрыманая злачынная група, якая займалася перапраўкай кантрабанды праз беларуска-польскую мяжу ў пунктах пропуска Заходні Буг і Бераставіца-2. 
Страты ад дзейнасці групоўкі, у склад якой уваходзілі пераважна працаўнікі мытні, ацэньваецца ў суму каля 10 млрд рублёў.

Найбольш строгія меры пакарання былі вынесеныя ў адносінах дваіх абвінавачваных: па 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць адміністрацыйныя пасады на 5 гадоў, інфармуе тэлеканал СТВ