Асуджаны віноўнік экалагічнай катастрофы, якая здарылася на Віцебшчыне
У Беларусі асуджаны віноўнiк экалагiчнай катастрофы, якая здарылася ў лiстападзе 2006 года паблiзу вёскi Багданава Сенненскага раёна. Тады на ўчастку магiстральнага прадуктаправода, якi належыць расiйскаму
прадпрыемству "Захад-Транснафтапрадукт", адбыўся выкiд на прылеглую
тэрыторыю амаль 415 тысяч лiтраў саляркi. Была выяўлена незаконная
ўрэзка ў трубаправод, зробленая для крадзяжу дызпалiва.
Праз некаторы час быў знойдзены i віноўнік - 28-гадовы жыхар Оршы. Разам са сваiм хаўруснiкам, асоба якога не ўстаноўлена, ён зрабiў адтулiну ў нафтаправодзе, праз якую зламыснiкi "выдаiлi" 3 тысячы лiтраў дызпалiва.
Зладзеi збольшага залаталi дзірку i знiклi. А праз тыдзень менавiта ў месцы iх урэзкi ў трубу i ўтварыўся "фантан", а потым цэлая сажалка саляркi.
Суд, якi адбыўся нядаўна, прыгаварыў жыхара Оршы да 2-х гадоў папраўчых работ з утрыманнем у прыбытак дзяржавы 20% заробку i штрафу ў памеры 7 мiльёнаў рублёў. З абвiнавачваемага таксама спагнана больш за 84 мiльёны рублёў у якасцi кампенсацыi прадпрыемству "Захад—Транснафтапрадукт".
Звязда