Аўстраліец не завершыць кругасветнае падарожжа, бо ў яго скралі матацыкл
У аўстралійца Алана Робертса, які здзяйсняе кругасветнае падарожжа, у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах скралі матацыкл, паведамляе БЕЛТА.
Здарэнне адбылося, калі ён абедаў у рэстаране на мяжы паміж эміратамі Шарджа і Аджман. Ён наракае, што пераадолеўшы пустыню Сахара, нігерыйскія джунглі, горныя раёны Эфіопіі, Джыбуці, еменскя правінцыі, населеныя ваяўнічымі плямёнамі, ён пазбавіўся сваёй "Хонды" ў цывілізаваных і бяспечных Эміратах.
Кругасветнае падарожжа пачалося ў Лондане. За гэты час аўстраліец праехаў 37 краін на трох кантынентах, пераадолеўшы за 18 месяцаў 65 тысяч кіламетраў. З ААЭ Робертс збіраўся адправіцца ў Іран, затым у Расію, Манголію, краіны Паўднёваўсходняй Азіі і скончыць падарожжа ў Інданэзіі.